Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Наіну Ельцыну з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Наіну Ельцыну з юбілеем.
"Упэўнены, што сваім абаяннем, душэўнай цеплынёй, жыццёвай мудрасцю, няспыннай грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю Вы і ў далейшым будзеце аказваць дапамогу людзям, садзейнічаць вырашэнню важных праблем", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Наіне Ельцынай моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.