Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Надзею Скардзіна з заваяваннем залатога медаля

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Надзею Скардзіна з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы ў Цюмені.

    "Гэту перамогу з нецярпеннем чакалі шматлікія балельшчыкі каманды Беларусі па біятлоне. Спадзяюся, што твой поспех надасць нашым спартсменам упэўненасці ў сваіх сілах перад стартамі чэмпіянату свету", - адзначаецца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Надзеі Скардзіна, а таксама яе калегам па камандзе, трэнерскаму штабу здароўя, удачы і новых перамог.