Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з зацвярджэннем на пасадзе Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з зацвярджэннем на
пасадзе Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
"Праваслаўная Царква з'яўляецца вядучай канфесіяй нашай краіны, уносіць значны ўклад у захаванне і ўзбагачэнне духоўных і маральных традыцый беларускага народа. У Беларусі склаліся сапраўды партнёрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены, канструктыўны дыялог, накіраваны на вырашэнне важнейшых сацыяльных пытанняў грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.
"Вы маеце багаты вопыт работы ў праваслаўных прыходах, размешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод свяшчэннаслужыцеляў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага Экзархата Вы зробіце ўсё магчымае для захавання і развіцця традыцый супрацоўніцтва дзяржавы і Царквы, будзеце актыўна садзейнічаць умацаванню стабільнасці, згоды і міру ў беларускім грамадстве", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.