Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "У Вашай асобе Беларуская Праваслаўная Царква знайшла добрага пастыра і вопытнага кіраўніка, таленавітага прапаведніка. Перакананы, што Ваша царкоўная і грамадская дзейнасць атрымае далейшае развіццё, прызнанне і ўдзячнасць беларускага народа", – гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Паўлу здароўя, мнагалецця, сіл і дапамогі Божай у справах і пачынаннях.