Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з Днём Анёла

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём Анёла і днём памяці яго нябеснага заступніка – Святога Праведнага Філарэта Міласцівага.

    "Ваша архірэйства – узор нястомнага служэння людзям. Вы, паводле слова Пісання, сталі пастырам добрым, узорам для верных, аб'ядноўваючы ўсіх сардэчнасцю і чалавекалюбствам. Многія пакаленні свяшчэннаслужыцеляў і вернікаў удзячны вам за ўвагу, чуласць і мудрае настаўніцтва", – гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, невычэрпных духоўных і цялесных сіл, дапамогі Божай у справах на карысць Праваслаўя і народа Беларусі.