Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём Анёла і днём памяці яго нябеснага заступніка – Святога Праведнага Філарэта Міласцівага.
"Вы прысвяцілі сябе служэнню Богу, Царкве і людзям, прапаведуючы спрадвечныя хрысціянскія ідэалы дабра і чалавекалюбства. Узначаліўшы трыццаць пяць гадоў таму Беларускую Праваслаўную Царкву, Вы накіравалі ўсе намаганні на тое, каб яна стала крыніцай высокіх гуманістычных каштоўнасцей, правадніком ідэй патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, – гаворыцца ў віншаванні. – Няхай і ў далейшым Вашымі справамі і малітвамі ўмацоўваецца аўтарытэт Праваслаўнай Царквы, у грамадстве сцвярджаюцца мір і згода".
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, духоўных і цялесных сіл, дапамогі Божай у працы.