Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Увесь свой багаты духоўны вопыт, веды і сілы Вы аддаяце служэнню Богу і людзям. Неаспрэчны Ваш асабісты ўклад у справу ўмацавання Праваслаўя на беларускай зямлі, захавання і прымнажэння самабытнай гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Вас добра ведаюць і глыбока паважаюць не толькі як пастыра, прапаведніка, малітвенніка, але і як любячага настаўніка, да якога заўсёды можна звярнуцца за добрым словам і мудрай парадай. У многім дзякуючы Вашай, Уладыка, узважанай пазіцыі ў Беларусі захоўваюцца непахіснымі традыцыі верацярпімасці і канфесійнай стабільнасці", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, духоўных і цялесных сіл.