Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага
Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.
"Любоў і сардэчную цеплыню, удзячнасць і павагу да Вас адчуваюць беларускія грамадзяне. Менавіта Вы стаялі ля вытокаў станаўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы, рабілі ўсё для аднаўлення і развіцця яе інстытутаў, умацавання дзяржаўна-царкоўных адносін у пытаннях маральнасці, аховы здароўя, выхавання і адукацыі, дабрачыннасці і сацыяльнай работы", - гаворыцца ў віншаванні.
"І сёння Вы застаяцеся ўзорам царкоўнага і грамадскага дзеяча, які клапоціцца аб духоўным адраджэнні Беларусі, захаванні культуры, умацаванні міжканфесійнага міру і згоды", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Няхай і ў далейшым яшчэ доўгія гады Вашы мудрасць, вопыт і малітвенная падтрымка дапамагаюць кожнаму знаходзіць правільныя жыццёвыя арыенціры", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.