Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мішэль Бачэлет з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Чылі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мішэль Бачэлет з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Чылі.
У віншавальным пасланні Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да развіцця поўнамаштабнага дыялогу з Чылі ў мэтах пашырэння міждзяржаўных кантактаў, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах.