Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Кавалёнка з 70-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Кавалёнка з 70-годдзем.

    "Ваш юбілей – вялікая падзея не толькі для людзей, якія Вас акружаюць, але і для ўсіх жыхароў нашай краіны. Вы многага дасягнулі і да гэтага часу запатрабаваны прафесійна. Мы цэнім Вашу цвёрдасць і мэтанакіраванасць. Упэўнены, што Ваш аўтарытэт будзе і ў далейшым служыць умацаванню дружбы народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, шчасця і дабрабыту.