Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Святлану Савіцкую

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Святлану Савіцкую з юбілеем.

    "Мы высока цэнім Вашу актыўную палітычную і грамадзянскую пазіцыю, вялікі асабісты ўклад у паглыбленне інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі дзяржавамі. Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе накіравана на ўмацаванне дружбы народаў Беларусі і Расіі", – гаворыцца ў віншаванні.