Віншаванне лётчыку-касманаўту, двойчы Герою Савецкага Саюза Пятру Клімуку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука з
75-годдзем.
"Ваш жыццёвы шлях - яскравы прыклад самаадданага служэння Айчыне. Мужнасць, прафесіяналізм, шырокая эрудыцыя, адказнасць і адданасць сваёй справе далі магчымасць Вам стаць выдатным лётчыкам-касманаўтам, двойчы Героем Савецкага Саюза, - гаворыцца ў віншаванні. - Мы ганарымся Вамі, сваім знакамітым земляком, першым беларусам, які падняўся ў космас".
Прэзідэнт падкрэсліў, што Пётр Клімук унёс вялікі ўклад у рэалізацыю праектаў па стварэнні беларускіх касмічных апаратаў, якія сёння працуюць на арбітах Зямлі і дапамагаюць вырашаць важныя сацыяльна-эканамічныя задачы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Клімуку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, далейшых поспехаў у навуковай і грамадскай дзейнасці.