Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Мікалая Дабранравава з 85-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Мікалая Дабранравава з 85-годдзем.
"Надзвычайнае спалучэнне таленту, працавітасці і нястомнага імкнення да дасканаласці дало магчымасць Вам стаць сапраўды народным паэтам-песеннікам, чые творы ведаюць і любяць людзі розных пакаленняў. Створаныя Вамі ў творчым саюзе з вядомымі кампазітарамі цудоўныя песні ўваходзяць у залаты фонд савецкай і расійскай эстрады", – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Мікалай Дабранраваў карыстаецца прызнаннем як таленавіты майстар слова, які плённа супрацоўнічае з беларускімі музыкантамі, добры і верны сябар Беларусі. "Перакананы, што Вы і ў далейшым будзеце ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі", – падкрэсліў Прэзідэнт.