Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Савіцкага з 90-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Савіцкага з 90-годдзем.

    Як адзначыў Прэзідэнт, жыццё Аляксандра Савіцкага з'яўляецца яскравым прыкладам самаадданага служэння Радзіме. "Сёння Вас добра ведаюць і шануюць як выдатнага празаіка і публіцыста, кнігі якога перакладзены на розныя мовы свету. Вялікай павагі заслугоўвае Ваша актыўная грамадская работа па духоўным і патрыятычным выхаванні моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.