Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Кубанскага казацкага хору Віктара Захарчанку з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем мастацкага кіраўніка – генеральнага дырэктара дзяржаўнай бюджэтнай навукова-творчай установы Краснадарскага края "Кубанскі казацкі хор" Віктара Захарчанку.

    "У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як выдатнага музыканта і нястомнага прапагандыста ідэй яднання славянскіх народаў, чыя творчасць садзейнічае развіццю беларуска-расійскага культурнага дыялогу", – гаворыцца ў віншаванні.