Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта і народ Тайланда з нацыянальным святам - Днём нараджэння Караля.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны і ўзаемная павага, якія існуюць паміж дзвюма краінамі, будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларуска-тайландскага супрацоўніцтва.