Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае развіццё беларуска-шведскага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін, заснаванага на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення.