Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Абдалу бен Абдэль Азіза аль-Сауда і Наследнага прынца Каралеўства Саудаўская Аравія Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда з Нацыянальным днём.

    У віншавальным пасланні Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у далейшым паспяховым пашырэнні плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і развіцці традыцыйна дружалюбных двухбаковых адносін.