Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Хуана Карласа І з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Хуана Карласа І і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі.

    У віншавальным пасланні Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці актыўнага дыялогу з Іспаніяй на прынцыпах партнёрства і ўзаемадаверу, а таксама ў далейшым пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.