Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля і Наследнага прынца Саудаўскай Аравіі з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Абдалу бен Абдэль Азіза аль-Сауда і Наследнага прынца Каралеўства Саудаўская Аравія Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгадныя сувязі паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй будуць і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах.