Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа з уступленнем на прастол

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля бельгійцаў Філіпа з уступленнем на прастол.

    У віншавальным пасланні Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць Беларусі развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Каралеўствам Бельгія па ўсіх напрамках і зацікаўленасць у пашырэнні адкрытага і канструктыўнага дыялогу, які адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.