Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кампазітара Уладзіміра Мацецкага з 60-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кампазітара Уладзіміра Мацецкага з 60-годдзем.

    "Напісаныя Вамі цудоўныя мелодыі ўвайшлі ў рэпертуар самых вядомых выканаўцаў і заваявалі сэрцы слухачоў розных пакаленняў, стаўшы сапраўды залатымі шлягерамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У Беларусі Вас цэняць і любяць за талент і ўменне дарыць людзям радасць кожным сваім творам. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе такая ж насычаная і плённая, паслужыць яшчэ большаму збліжэнню нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.