Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каманду Беларусі па мастацкай гімнастыцы з перамогай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду Беларусі па мастацкай гімнастыцы з пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце свету ў Кіеве.
"Гэта выдатны вынік напружанай і мэтанакіраванай працы ўсяго калектыву каманды. Вашы яркія выступленні сталі сапраўдным святам для ўсіх знатакоў гэтага грацыёзнага віду спорту як у Беларусі, так і за мяжой. Вы ўпісалі слаўную старонку ў гісторыю айчыннага спорту", - адзначыў Прэзідэнт.