Віншаванне калектыву Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 90-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 90-годдзем з дня заснавання акадэміі.
"За гэтыя гады былы ветэрынарны інстытут ператварыўся ў адзін з буйнейшых акадэмічных комплексаў па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў у галіне ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі", - гаворыцца ў віншаванні. Больш як 35 тыс. выпускнікоў акадэміі паспяхова працуюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, пацвярджаючы высокі прафесійны ўзровень.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў значны ўклад прафесарска-выкладчыцкага складу ў развіццё стратэгічнай галіны сельскай гаспадаркі - жывёлагадоўлі. Распрацоўкі вучоных акадэміі адпавядаюць сусветным стандартам і актыўна ўкараняюцца ў практыку, даючы магчымасць павысіць якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
"Перакананы, што і ў далейшым ваш калектыў зможа паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, сваімі дасягненнямі ўмацоўваць заслужаны аўтарытэт і прэстыж роднай ВНУ", - падкрэсліў Прэзідэнт.