Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча з 60-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча з 60-годдзем з дня заснавання гэтага праслаўленага калектыву.

    Прэзідэнт адзначыў важную ролю хору ў захаванні і развіцці багатых традыцый беларускай музыкі.

    "Кожны канцэрт хору ператвараецца ў яркае музычнае свята, дэманструе багацце і разнастайнасць вобразаў і фарбаў нашай нацыянальнай культуры. Не выпадкова творчасць калектыву карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе працаваць з такім жа натхненнем і самаадданасцю на карысць Радзіме.