Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна з 70- годдзем з дня заснавання ВНУ.

    "Ваша ВНУ ўпэўнена прайшла шлях ад настаўніцкага інстытута да буйнога адукацыйнага, навуковага і культурнага цэнтра Палесся, - гаворыцца ў віншаванні. - За ўсю гісторыю яна дала пуцёўку ў жыццё больш як 40 тысячам выпускнікоў, многія з якіх сталі вядомымі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі і спартсменамі, таленавітымі педагогамі, выдатнымі кіраўнікамі і спецыялістамі ў розных галінах".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым калектыў універсітэта будзе плённа працаваць на карысць Беларусі, сваімі дасягненнямі ўмацоўваць аўтарытэт і прэстыж роднай ВНУ.