Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 55-годдзем з дня заснавання ВНУ.
"Калектыў вашага ўніверсітэта ўносіць неацэнны ўклад у развіццё медыцыны і ўмацаванне здароўя нацыі. Дзякуючы вучоным ВНУ створаны і ўкаранёны ў практыку самыя прагрэсіўныя метады дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў", – адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам універсітэта здароўя, шчасця, дабрабыту і новых яркіх адкрыццяў на карысць Айчыны. "Няхай ваш цудоўны калектыў і ў далейшым працуе гэтак жа актыўна і плённа, даражыць гонарам роднай ВНУ і прымнажае яе добрую славу", – падкрэсліў Прэзідэнт.