Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога з 45-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога з 45-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за ўсе гады існавання ўніверсітэта ў яго сценах падрыхтавана звыш дваццаці тысяч спецыялістаў для машынабудавання, металургіі, энергетыкі і іншых галін народнай гаспадаркі, якіх вызначаюць глыбокае веданне сваёй справы і адданасць роднай Айчыне.

    "Дасягненні вашай ВНУ з'яўляюцца вынікам высокага майстэрства, творчага пошуку і энтузіязму ўсяго калектыву. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дастойна вырашаць важныя задачы прафесійнага і грамадзянскага станаўлення моладзі, увасабляючы ў жыццё новыя ідэі на карысць Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.