Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь" з 80-годдзем з дня заснавання бібліятэкі.

    "Развіццё гэтай установы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржавы. Яна заўсёды ўносіла важкі ўклад у бібліятэчна-бібліяграфічнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўных органаў, вучоных і спецыялістаў, садзейнічаючы вырашэнню важнейшых народнагаспадарчых задач", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння гэта буйнейшы інфармацыйны цэнтр Беларусі ў сферы кіравання, палітыкі, эканомікі, права і іншых грамадскіх навук, які мае ўнікальныя фонды і электронныя рэсурсы, даступныя ўсім грамадзянам нашай краіны", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.