Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі з 50-гадовым юбілеем ВНУ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў калектыў Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай
кааперацыі з 50-гадовым юбілеем ВНУ.
"За паўвекавую гісторыю ваш універсітэт заняў дастойнае месца ў сістэме прафесійнай адукацыі Беларусі. Ён даў пуцёўку ў жыццё 45 тысячам высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія плённа працуюць на прадпрыемствах прамысловага комплексу, спажывецкай кааперацыі і ў сферы дзяржаўнага кіравання", - гаворыцца ў віншаванні.
"Ваш калектыў уносіць дастойны ўклад у вырашэнне актуальных задач забеспячэння харчовай бяспекі рэспублікі, павышэння якасці жыцця нашых грамадзян. Дзякуючы вашай руплівай працы, мэтанакіраванасці, адданасці справе закладзены надзейны фундамент для далейшага развіцця ВНУ, і гэта дае магчымасць вам з упэўненасцю глядзець у будучыню", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.