Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з 60-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя дзесяцігоддзі ВНУ набыла статус вядучай навучальнай і навукова-даследчай установы транспартнага і будаўнічага комплексу краіны, якая карыстаецца аўтарытэтам і прызнаннем у Беларусі і за мяжой. У яе сценах падрыхтаваны дзясяткі тысяч спецыялістаў, сярод якіх вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, таленавітыя інжынеры, вучоныя, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і арганізацый.

     

    "Калектыў універсітэта з гонарам вырашае пастаўленыя перад ім адукацыйныя і выхаваўчыя задачы, уносіць значны ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці, паспяхова развівае міжнароднае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

     

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым універсітэт будзе дабівацца важкіх вынікаў у падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў і выхаванні дастойных грамадзян Айчыны.