Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУІР з 50-годдзем заснавання ВНУ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі з 50-годдзем заснавання ВНУ.
"За паўвекавую гісторыю ВНУ стала прызнаным лідарам айчыннай навукі і адукацыі ў галіне высокіх тэхналогій, заваявала вялікі аўтарытэт не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Яна дала пуцёўку ў жыццё дзясяткам тысяч першакласных спецыялістаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ва ўсім свеце дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі - гэта своеасаблівы знак якасці падрыхтоўкі спецыяліста, які гарантуе яго прафесіяналізм, уменне творча мысліць і эфектыўна вырашаць самыя складаныя задачы.
Прэзідэнт выказаў перакананасць, што і ў далейшым універсітэт будзе дынамічна развівацца, прымнажаючы інтэлектуальныя і духоўныя багацці Радзімы.