Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "ІНТЭГРАЛ"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "ІНТЭГРАЛ" – кіруючая кампанія холдынга "ІНТЭГРАЛ" з 50-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства.
"Калектыў прадпрыемства змог развіць магутны навукова-гаспадарчы комплекс, які забяспечвае поўны цыкл распрацоўкі і вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі – ад крэмніевых пласцін да інтэгральных мікрасхем і электроннай апаратуры", – гаворыцца ў віншаванні.
"Сёння "ІНТЭГРАЛ" з'яўляецца адным з усходне-еўрапейскіх лідараў у мікраэлектроннай вытворчасці. Холдынг праводзіць рознабаковыя даследаванні, укараняе перадавыя тэхналогіі і больш як 70% вырабаў пастаўляе амаль на ўсе кантыненты, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Упэўнены, што вы і ў далейшым захаваеце дасягнутыя пазіцыі, зможаце пашырыць прысутнасць беларускіх электронных кампанентаў на сусветным рынку".