Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём нараджэння Імператара.
У віншавальным пасланні Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на прадаўжэнне плённага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй у розных сферах.