Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перамогай на выбарах

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перамогай на выбарах Прэзідэнта Туркменістана.

    Беларусь і Туркменістан звязваюць адносіны сапраўднага партнёрства і канструктыўнага супрацоўніцтва, заснаваныя на даверы і ўзаемапавазе, гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разлічвае на прадаўжэнне традыцыйна насычанага і шматпланавага беларуска-туркменскага дыялогу.