Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР Героя Савецкага Саюза Валянціну Церашкову
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР Героя Савецкага Саюза Валянціну Церашкову з 50-й гадавінай праведзенага ёй адзіночнага арбітальнага палёту.
"У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як даўняга і добрага сябра нашай краіны. Упэўнены, што Вашы веды, вопыт і высокі аўтарытэт і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва брацкіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Церашковай здароўя, дабрабыту і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў.