Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Расійскай Федэрацыі Міхаіла Калашнікава з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Расійскай Федэрацыі Міхаіла Калашнікава з днём нараджэння.

    "У нашай краіне Вас высока цэняць як знакамітага інжынера-збройніка і добрага сябра Беларусі. Перакананы, што Ваша дзейнасць яшчэ многія гады будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва двух брацкіх народаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.