Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Беларусі Паўла Марыева з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Героя Беларусі Паўла Марыева з 75-годдзем.

    "Выдатны вучоны-канструктар, аўтарытэтны кіраўнік і грамадскі дзеяч, вы ўносіце значны ўклад у развіццё машынабудаўнічага комплексу Беларусі, дзякуючы вялікім ведам, інжынернаму таленту і высокаму прафесіяналізму паспяхова вырашаеце важнейшыя навукова-тэхнічныя задачы. Створаныя пад вашым кіраўніцтвам унікальныя вялікагрузныя аўтамабілі з'яўляюцца візітнай карткай айчыннага аўтапрама і карыстаюцца пастаянным попытам на ўнутраным і знешнім рынках", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што шматгранная дзейнасць Паўла Марыева і ў далейшым будзе садзейнічаць нарошчванню прамысловага патэнцыялу краіны, умацаванню і працвітанню беларускай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Паўлу Марыеву здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.