Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Георгія Маргвелашвілі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Грузіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Георгія Маргвелашвілі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Грузіі.

    "Дазвольце выказаць надзею, што Ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму працвітанню Грузіі і развіццю ўзаемавыгаднага беларуска-грузінскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.