Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з 70-гадовым юбілеем.

    "Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам Камуністычная партыя В'етнама будзе і далей паспяхова працаваць на карысць в'етнамскага народа. Спадзяюся на вашу падтрымку і дапамогу ў далейшым пашырэнні беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.