Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў
Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муна з 70-гадовым
юбілеем.
"Ваша самаадданая праца на пасадзе Генеральнага сакратара ААН з'яўляецца выдатным прыкладам служэння ідэалам міру і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.
"Як Прэзідэнт краіны, якая ў 1945 годзе была адной з заснавальніц ААН, хацеў бы выказаць надзею, што Ваша далейшая дзейнасць на самай высокай міжнароднай пасадзе пасадзейнічае замацаванню ў міжнародных адносінах прынцыпаў непрадузятасці і роўнасці, атмасферы адкрытага і ўзаемапаважлівага супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і дабрабыту ўсіх народаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.