Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вайтангі.

    "Упэўнены, што беларуска-новазеландскія адносіны маюць значны патэнцыял, больш поўнае выкарыстанне якога ў розных сферах узаемадзеяння поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.