Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генадзя Зюганава з 20-годдзем стварэння КПРФ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Зюганава і яго саратнікаў з 20-годдзем стварэння партыі.

    "Гэта партыя патрыётаў, інтэрнацыяналістаў, партыя дружбы народаў, якая аб'ядноўвае ў сваіх радах людзей, неабыякавых да лёсу Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўступаючы ў наступны этап свайго развіцця, КПРФ і ў далейшым будзе бескарысліва служыць святой ідэі яднання брацкіх краін.