Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава з 75-годдзем.

    "Вы атрымалі заслужанае прызнанне як яркі публіцыст, журналіст і пісьменнік. Газета "Завтра", якую Вы ўзначальваеце, вядома шчырымі, неабыякавымі адносінамі да лёсу Айчыны", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Маючы выдатны талент і высокі прафесіяналізм, ведучы актыўную грамадскую дзейнасць, Вы ўносіце значны асабісты ўклад ва ўмацаванне сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.