Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты «Завтра» Аляксандра Праханава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты «Завтра» Аляксандра Праханава з днём нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Аляксандра Праханава высока цэняць як сапраўднага сябра краіны. «Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя, патрыятызм, значны ўклад ва ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва Беларусі і Расіі заслугоўваюць удзячнасці і падтрымкі», - гаворыцца ў віншаванні.