Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фідэля Кастра Руса з днём нараджэння.

    "Беларусь і Куба ў красавіку 2012 года адзначылі 20-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты перыяд беларуска-кубінскія сувязі, заснаваныя на прынцыпах дружбы, узаемаразумення і даверу, дасягнулі высокага ўзроўню стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праведзеныя ў час афіцыйнага візіту на Кубу сустрэчы і дасягнутыя па іх выніках пагадненні стануць новым імпульсам для далейшага паглыблення шматграннага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.