Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарыі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Улі Маўрэра з нацыянальным святам Швейцарыі - Днём заснавання Канфедэрацыі.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці поўнамаштабнага дыялогу са Швейцарыяй на прынцыпах партнёрства і ўзаемнага даверу.

    "Нашы краіны маюць неабходны патэнцыял для істотнай актывізацыі двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, і шэраг інвестыцыйных праектаў, якія паспяхова рэалізуюцца швейцарскімі кампаніямі ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца гэтаму яркім доказам", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.