Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарыі Дзідзье Буркхальтэра з Днём заснавання Канфедэрацыі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Дзідзье Буркхальтэра з Днём заснавання Канфедэрацыі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на ўмацаванне і далейшае развіццё беларуска-швейцарскага эканамічнага супрацоўніцтва і пашырэнне палітычнага дыялогу.