Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Германіі Іаахіму Гаўку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх галінах на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам двух бакоў.