Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эвелін Відмер-Шлумпф з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эвелін Відмер-Шлумпф з выбраннем на пасаду Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

    "Спадзяюся, што Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнню беларуска-швейцарскіх адносін на карысць нашых народаў, развіццю канструктыўнага і ўсебаковага дыялогу паміж нашымі краінамі на прынцыпах узаемаразумення і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.